Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярданіі абстралялі амэрыканскія караблі


АМАН. На тэрыторыі Ярданіі тры ракеты былі выпушчаныя ў бок амэрыканскага ваеннага карабля, які стаяў у порце Акаба, а таксама ў бок ізраільскага порту Эйлат. Амэрыканскія караблі не пацярпелі і ўжо пакінулі Акабу. Ракеты выбухнулі каля партовых складоў. Загінуў адзін вайсковец. Ярданскія ўлады вышукваюць падазраваных у спробе тэрактаў – сырыйцаў і трох іракцаў. Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ракета, накіраваная на Эйлат, звалілася, ня выбухнуўшы, у раёне лётнішча. Адказнасьць за напады ўзяла на сябе групоўка “Брыгады Абдалы Азама”, зьвязаная з “Аль-Каідай”. Яе заява зьявілася ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG