Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль Матасадэку прысудзілі 7 гадоў зьняволеньня


ГАМБУРГ. НЯМЕЧЧЫНА. Суд у Гамбурзе прызнаў датычнасьць мараканца Муніра аль-Матасадэка да тэрарыстычнай арганізацыі і прысудзіў яму сем гадоў турэмнага зьняволеньня. Абвінавачваньне патрабавала для аль-Матасадэка – сябра гамбурскай ячэйкі “Аль-Каіды” – максымальнага тэрміну пакараньня: 15-ці гадоў. Суд палічыў, аднак, недаказанай віну аль-Матасадэка ў далучанасьці да тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША. Суд стаў на бок абароны, якая сьцьвярджала, што абвінавачаны быў добра знаёмы з тэрарыстамі, але нічога ня ведаў пра іхныя пляны.
XS
SM
MD
LG