Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане пашыраецца птушыны грып


АСТАНА. Вэтэрынарныя службы Казахстану пацьвердзілі сёньня, што вірус птушынага грыпу пашыраецца па краіне. Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстану паведаміла, што зафіксаваныя новыя выпадкі захворваньня курэй са сьмяротным вынікам на поўначы краіны, дзе раней вірус ня быў зарэгістраваны. Міністэрства прамаўчала, ці быў зарэгістраваны той тып вірусу, які небясьпечны для людзей. Паводле Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, у Казахстане здохлі ці былі зьнішчаныя 9 тысяч курэй ад моманту, калі ў мінулым месяцы была выяўленая хвароба. На сёньняшні дзень вірус афіцыйна зарэгістраваны ў 40 расейскіх вёсках на захадзе Сыбіры, яшчэ ў 78 вёсках існуе падазрэньне на яго.
XS
SM
MD
LG