Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі падарвалі дом міністра


ГРОЗНЫ. У сяле Аўтуры Шалінскага раёну Чачэніі мінулай начы быў падарваны дом міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі Абу Сугаіпава. У выніку былі цяжка параненыя 6 чалавек, у тым ліку, малыя дзеці. Міністар, які цяпер знаходзіцца ў Грозным, не пацярпеў. Ёсьць меркаваньне, што выбухнула міна, усталяваная на даху. Не выключаецца таксама, што ў дом выпадкова патрапіў снарад, выпушчаны вайскоўцамі ў часе баявой апэрацыі.
XS
SM
MD
LG