Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць навапалачане пра экалягічную сытуацыю ў іхным горадзе


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Пытаньне, якое мы задаём слухачам на гэтым тыдні: «Ці можна лічыць Беларусь экалягічна бясьпечнай краінай, і што найбольш пагражае экалягічнаму асяродзьдзю?» Сёньня на гэтае пытаньне адказваюць жыхары Наваполацку.

(Спадар: ) "Я сталы жыхар Наваполацку і ня надта задаволены экалягічнай сытуацыяй. Напрыклад, у Дзьвіне і ў возеры, што знаходзіцца непадалёку ад горада і называецца Люхава, нельга купацца. Кожны год санітарныя службы забараняюць там купацца. Аднак палова гораду там плешчыцца, і ніхто іх не ганяе. З гэтым трэба нешта рабіць, а што рабіць – я нават ня ведаю".

(Спадар: ) "Я цудоўна памятаю тыя часіны, калі я выходзіў з дому (а жыву я на вуліцы Ктатарава), і ванітаваў ад таго, што паветра было насычанае серавадародам. Смурод быў страшны! Сёньня проста цудоўная пара, бо аб''ёмы вытворчасьці зьнізіліся, і зараз нават чыстае паветра".

(Спадар: ) "З экалёгіяй справы вельмі дрэнныя. Трэба штосьці рабіць, бо калі надалей будзе так доўжыцца, дык гадоў праз 20 ва ўсіх будуць якія-небудзь хранічныя захворваньні".

(Спадарыня: ) "Сытуацыя з экалёгіяй вымушае жадаць лепшага. Пітная вада і тая з асадкам. Чайнік ускіпіць, і трэба белы налёт працэджваць, каб гарбаты папіць. З паветрам таксама праблемы. На цэнтральнай вуліцы наагул дыхаць немагчыма: выхлапныя газы, чад".

(Спадар: ) "Я сам жыхар Наваполацку і неяк прызвычаіўся, хаця і адчуваю пахі БВК ці там “Паліміру”: смурод гнілога часнаку і “тармазухі” – такая сумесь пахаў".

(Спадарычна: ) “У Наваполацку была аварыя з выцекам сернай кіслаты. І пра гэты выпадак у СМІ не было чуваць. Была згадка толькі ў мясцовых тэленавінах. Але інфармацыя вельмі кароткая і сказалі, што жыхарам Полацку і Наваполацку ад таго дрэнна не стала".
XS
SM
MD
LG