Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алі Хамэнэі: Іран ня спыніць ядзерных распрацовак


ТЭГЕРАН. Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі сёньня ў сваім казаньні заявіў, што Іран ня спыніць ядзерных распрацовак. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ісламская дзяржава ня мае зацікаўленьня ў распрацоўцы ядзернай зброі. На ягоную думку, абвінавачваньні Ірана, што яго ядзерная праграма накіраваная на стварэньне ядзернай зброі зьяўляюцца ілжывай прапагандай дзеля стварэньня глябальнай кааліцыі супраць Ірану. Хамэнэі падкрэсьліў, што Ірану неабходныя альтэрнатыўныя энэргетычныя крыніцы, бо калі-небудзь нафтавыя і газавыя запасы краіны скончацца, і тады Іран будзе змушаны зьвярнуцца да ЗША па тыя ж нафту і газ.
XS
SM
MD
LG