Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскі працягвае ў калёніі барацьбу за правы зьняволеных


Алег Грузьдзіловіч, Менск Валер Леванеўскі заяўляе пра адміністрацыйны ціск на сукамернікаў, якія дапамагаюць яму ў змаганьні за свае правы

Пра гэта Радыё Свабода распавёў адвакат палітвязьня Аляксандр Бярылаў, які 18 жніўня сустракаўся з Леванеўскім ў Івацэвіцкай калёніі.

Нагадаем, лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта Беларусі. У калёніі Леванеўскі распачаў змаганьне за свае правы і правы іншых зьняволеных, што дало як станоўчыя, гэтак і адмоўныя асабіста для Леванеўскага вынікі. Інтэрвію з адвакатам Аляксандрам Бярылавым чытайце сёньня пазьней на сайце Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG