Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд хоча ліквідаваць адзіную ў Беларусі кангрэгацыю кальвіністаў


Любоў Лунёва, Менск Cёньня днём Менскі гарадзкі суд пачынае разгляд справы аб ліквідацыі Беларускай Кальвінісцкай царквы. Пастар Леанід Ліпень паведаміў беларускай "Свабодзе", што ён адмыслова не зьвяртаўся па юрыдычную адрэсу, неабходную для рэгістрацыі царквы. Па-першае, у беларускіх кальвіністаў няма грошай на арэнду памяшканьня, а па-другое, Ліпень лічыць закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» недэмакратычным, які парушае правы вернікаў.

Месяц таму Менгарвыканкам ужо падаў пазоў у суд аб ліквідацыі Беларускай Эвангельскай царквы, працяг гэтай справы чакаецца 15 верасьня. Гарадзкія ўлады таксама зьбіраюцца скасаваць рэгістрацыю індуісцкай суполкі крышнаітаў.

Паводле справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША, беларускі закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» жорстка абмяжоўвае свабоду веравызнаньня ў Беларусі

***

Пазьней сёньня гарадзкі суд ліквідаваў гэтую кангрэгацыю кальвіністаў. (Падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG