Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэры зноў парушылі "памежны рэжым"


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць У Лоеве міліцыя затрымала намесьніка старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімера Кацору і сакратара абласной арганізацыі камуністаў ПКБ Уладзімера Сякерку. Яны нібыта парушылі "памежны рэжым".

Затрыманьнем кіраваў сам начальнік райаддзелу міліцыі маёр Хмелянок. Партыйных актывістаў абвінавачваюць у парушэньні правілаў уезду ў памежную зону. (Лоеўскі раён мяжуе з Украінай.)

Пры ўезьдзе ў райцэнтар міліцыя і памежнікі спынялі аўтамашыну з актывістамі апазыцыйных партыяў. Цікава, што спадары Кацора і Сякерка паказалі камандзіровачныя пасьведчаньні і іх першапачаткова прапусьцілі, але затым – усё ж затрымалі.

У гэты час (дзявятая гадзіна вечара) старшы лейтэнант памежных войскаў Уладзімер Дземідзенка складае адміністрацыйныя пратаколы парушэньня ўезду ў памежную зону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG