Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане -- муніцыпальныя выбары


ІСЛАМАБАД. Пакістанская паліцыя паведаміла, што ў розных гарадох краіны адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі кандыдатаў, якія канкуруюць на муніцыпальных выбарах. Вынікам – 4 чалавекі забітыя і каля 70 – параненыя. У паўдзённа-заходнім рэгіёне ля аднаго з выбарчых участкаў выбухнула самаробная бомба. Пра ахвяры інцыдэнту не паведамляецца. У Пакістане адбываецца першы этап выбараў у мясцовыя органы ўлады. Тры мільёны выбарцаў галасавалі ў 53-х рэгіёнах краіны ва ўмовах моцных захадаў бясьпекі. Сюды сьцягнутыя звыш 80 тысячаў паліцыянтаў. У іншых частках краіны выбары адбудуцца 25 жніўня і 29 верасьня.
XS
SM
MD
LG