Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка не разумее, не бярэ да розуму, да чаго прывядуць ягоныя дзеяньні ў Інтэрнэце..."


FFE/RL Званкі на 18 жніўня

(Масеенка Генадзь: ) “Акцыя КДБ супраць маладзёнаў з мультстудыі, ягоныя ўказы накшталт “тэхнічнай дапамогі”, ягоныя нападкі на сайты апазыцыянэраў – як і веснавыя ды летнія нападкі на пэрыфэрыйны мадэмны доступ у Інтэрнэт – гэта звычайныя ланцугі жаху, які апанаваў нашага правадыра. Ды і яго вакацыі ў Кітаі, вывучэньне досьведу “барацьбы” кітайцаў з дысыдэнтамі зь Інтэрнэту таксама былі невыпадковымі. Які і набыцьцё “must help”-хакераў, якія раней былі наўпрост скрадальнікамі чужых грошай або хакерамі-тэрарыстамі, у свае спэцслужбы й праваахоўныя ворганы. І спадар Лукашэнка не разумее, не бярэ да розуму, да чаго прывядуць такія яго законы пра Інтэрнэт. Ён не зважае на тое, у чыіх руках знаходзяцца DNS-сэрверы і на мажлівыя ў адказ кантратакі – калі правадыр і найдалей будзе “бамбаваць” сайты апазыцыянэраў, перакрываць пэрыфэрыйны мадэмны доступ. Я не кажу пра тую акцыю, якую, мажліва, зробяць тыя ж DNS-сэрверы – ня дай Божа, калі яны будуць зламаныя – вось тады і даведаецца “лукамудры”, што такое насамрэч забарона доступу ў Інтэрнэт, і што тады прыйдзецца выкласьці грошай намнога болей, за сваё правадырскае бачаньне Інтэрнэту. Беларусь не Кітай, таму ня будзе таго, што жадае наш шклоўскі хлапец. Вось такая рэч”.

(Спадар: ) “Чаму, шаноўныя спадары-барацьбіты за правы чалавека, за свабоду, вы ня слова ня скажаце пра тое, як жывуць неграмадзяне, чужынцы ў Латвіі?”

(Спадарыня: ) “Добрага ранку. Я слухаю Радыё Свабода. Па-праўдзе, ніколі раней сур’ёзна ня ставілася да гэтай арганізацыі. І вось, нарэшце, мяне самі ўлады падштурхнулі сюды – да гэтага тэлефона, прынамсі, і нават больш за тое. Рэч у тым, што – гэты вывад напрошваецца сам сабою – людзі ідуць да вас. Мне, да прыкладу, зараз такую сытуацыю стварылі мянты, клеркі, судзьдзі, чыноўнікі і нават міністар друку, што мне няма да каго зьвярнуцца ў роднай краіне па абарону.

Я – стары, 73-гадовы савецкі журналіст, працавала ўсё жыцьцё, хоць і была інвалідам з чэрвеня 1941 – немцы пакалечылі мяне, васьмігадовую дзяўчынку. Неяк, не гледзячы на ўсе цяжкасьці, як казаў таварыш Горкі, “выйшла ў людзі”, і вышэйшую адукацыю атрымала, сыходзіла на пэнсію зь Белдзяржтэлерадыё. Я стварыла свой часопіс “Надежда” для вэтэранаў ды інвалідаў усіх катэгорыяў, і мяне падтрымліваліся, са мною насіліся, як з той пісанай торбай – і тэлебачаньне і радыё – з усяго СССР да мяне прыяжджалі людзі, пыталіся, як ім таксама стварыць такі СМІ дзеля сацыяльнай падтрымкі інвалідаў. І раптам усё лопнула, з развалам СССР.

Спонсараў знаходзіла, часопіс “Надежда” для інвалідаў выдавала, фактычна на рэшце свайго здароўя, старога чалавека. І вось зусім ужо забілі гэты часопіс, нікому з тых, хто абавязаны падтрымліваць нас, старых, абаронцаў Радзімы, ён, аказваецца, ня трэба. І на сайце толькі застаўся часопіс. Дык на сайт напалі тутэйшыя фашысты, усё спаганілі, “змацюгалі”, паўтары гады яны зьдзекваліся з нас, старых. Урэшце, іх злавіла МУС, і судзілі. Але яны купілі і мянтоў, і судзьдзяў – вы ўяўляеце, як усё “абцяпалі”, і зачынілі наш апошні сайт. І 25 ліпеня ўжо вэрдыкт вывеў Дом правасудзьдзя, гэты знакаміты, на вуліцы Сямашкі, 33. Ілжывыя, подлыя… Нічога дзіўнага, што я да вас зараз зьвяртаюся, бо самі ўлады гоняць людзей туды, да вас, каб хоць вы абаранілі нас, старых, інвалідаў, ад гэтых усіх прадажных мянтоў, судзьдзяў і чыноўнікаў. Вось такое маё меркаваньне, такая інфармацыя. Дзякую”.
XS
SM
MD
LG