Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм''ер пацьвярджае пляны стварэньня радыёстанцыі для Беларусі


Алесь Навіцкі, Варшава Больш як тры гадзіны доўжылася 17 жніўня сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Марка Бэлькі з прадстаўнікамі палітычных партыяў, міністэрстваў і ўстановаў, якія займаюцца міжнароднай праблематыкай. Падчас яе палітыкі пагадзіліся адносна неабходнасьці стварэньня новага радыё для Беларусі.

Мэтай сустрэчы была дыскусія на тэму праблемаў у польска-беларускіх і польска-расейскіх дачыненьнях. Як паведаміў пасьля сустрэчы Інфармацыйны цэнтар польскага ўраду, падчас размоваў падкрэсьлівалася, што і Беларусь і Расея зьяўляюцца для Польшчы вельмі важнымі партнэрамі.

Людвік Дорн з партыі Права й Справядлівасьць сказаў інфармацыйнаму агенцтву PAP, што ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся адносна патрэбы стварэньня радыёстанцыі, якая б вяшчала ў бок Беларусі.

„Выказваючыся на тэму польска-расейскіх адносінаў, прэм’ер Бэлька зазначыў, што каб пераадолець напружаньне паміж нашымі краінамі, трэба на ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу прэзэнтаваць канструктыўныя погляды й прапановы,” – паведамляецца ва ўрадавым паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG