Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забараняе дапамогу з-за мяжы


Ул. інф. Аляксандар Лукашэнка сёньня падпісаў указ аб забарону на атрыманьне і выкарыстаньне міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў “антыканстытуцыйных мэтах”.

Забараняецца атрымліваць міжнародную тэхнічную дапамогу "для захопу ці скіданьня дзяржаўнай улады, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, для распальваньня сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці".

Дапамога таксама ня можа выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў, рэфэрэндумаў, масавых акцыяў, вырабу агітацыйных матэрыялаў.

У прэсавай службе Лукашэнкі паведамілі, што указ адносіць да міжнароднай тэхнічнай дапамогі бясплатную дапамогу ў форме арганізацыі і правядзеньня сэмінараў, канфэрэнцыяў і іншых грамадзкіх мерапрыемстваў.

Арганізатары такіх мерапрыемстваў – атрымальнікі міжнароднай тэхнічнай дапамогі павіны падаваць інфармацыю аб іх арганізацыі і правядзеньні ў камісію па пытаньнях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG