Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паласа Газы: ідзе прымусовая эвакуацыя


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія сілы бясьпекі пачалі прымусовую эвакуацыю пасяленцаў з паласы Газы. Паводле зьвестак вайскоўцаў, палова з васьмі з паловай тысячаў пасяленцаў адмаўляюцца выканаць рашэньне ізраільскага парлямэнту і ўраду аб выхадзе з паласы Газы.

Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон прызнаўся журналістам, што, калі ўбачыў па тэлевізіі, як адбываецца эвакуацыя, не ўстрымаўся ад сьлёз: “Я бачыў трагічныя сцэны. У мяне проста разрываецца сэрца. Павінен сказаць, што пасяленцы паводзяць сябе вельмі годна, нягледзячы на ўвесь цяжар і боль, якія яны перажываюць, нягледзячы на тое, што ім даводзіцца пакідаць месцы, дзе яны жывуць ужо трэцяе пакаленьне. Мне здаецца, яны робяць усё магчымае, каб эвакуацыя адбылася мірна”.

Арыель Шарон яшчэ раз падкрэсьліў, што эвакуацыя 21 паселішча з паласы Газы, гэтаксама як чатырох паселішчаў з Заходняга берагу Ярдану пасьля 38 гадоў акупацыі неабходныя дзеля бясьпекі Ізраілю.

Тым часам ізраільскія мэдыі паведамілі, што каля паселішча Шыло на Заходнім беразе арыштаваны ўзброены ізраілец, які страляў па палестынцах, забіўшы трох чалавек і параніўшы яшчэ трох.
XS
SM
MD
LG