Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе загінулі 43 чалавекі


БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы выбухнулі тры замінаваныя аўтамабілі. Як найменей 43 чалавекі загінулі і 76 параненыя. Два аўтамабілі выбухнулі каля аўтобуснай станцыі, трэці – ля ўваходу ў шпіталь, куды дастаўлялі параненых у выніку двух першых тэрактаў. Паводле паведамленьняў з Багдаду, 4 чалавекі затрыманыя як падазраваныя ва ўдзеле ў тэрактах. Тым часам, палітычныя лідэры Іраку спрабуюць узгадніць праект новай канстытуцыі. Прэм’ер-міністар Ібрагім аль-Джаафары цьвёрда паабяцаў, што праца над дакумэнтам будзе завершаная да 22-га жніўня. Сёньня ў Іраку ўпершыню пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна падпісаныя сьмяротныя выракі. Трое асуджаных за забойства будуць павешаныя.
XS
SM
MD
LG