Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі падазраванага ў леташніх тэрактах у Мадрыдзе


МАДРЫД. Улады Гішпаніі паведамілі, што ў Сэрбіі арыштаваны адзін з падазраваных у датычнасьці да тэрактаў у Мадрыдзе ў сакавіку летась.

22-гадовага Абдэльмаджыда Бушара арыштавалі ў Бялградзе паводле міжнароднага ордэра. Бушар жыў у кватэры ў прымесьці Мадрыду, на якую выйшла паліцыя ў часе сьледзтва. Ён змог уцячы, а ягоныя суўдзельнікі, якія тамсама знаходзіліся, падарвалі сябе, каб не патрапіць у рукі паліцыі. У Бялградзе Бушар жыў з падробленым ірацкім пашпартам.
XS
SM
MD
LG