Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія выдасьць падазраванага ў тэрарызьме


РЫМ. Італьянскі суд вырашыў перадаць Вялікай Брытаніі Асмана Хусайна, падазраванага ў тэрарызьме. Хусайн, вядомы таксама як Хамдзі Ісаак, быў арыштаваны 29 ліпеня ў Італіі, куды ён тэрмінова прыбыў зь Лёндану. Брытанскія ўлады лічаць яго адным з галоўных арганізатараў спробаў тэрактаў у Лёндане 21 ліпеня. Хусайн – грамадзянін Вялікай Брытаніі. Суд у Рыме пастанавіў, што ён будзе перададзены брытанскім уладам праз 35 дзён.
XS
SM
MD
LG