Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 17 жніўня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Белуская прэса розных гадоў

* “Советская Белоруссия”, 1945 год:

“Нядаўна арганізаванае пры Савнаркаме БССР Упраўленьне па асваеньню малых рэчак пачало працу. У першую чаргу намечана асвоіць рэчкі, якія зьвязваюць калгасы і саўгасы з тым, каб палегчыць ім перавозку сельскагаспадарчых прадуктаў. На мелкаводных рэчках Гомельскай, Віцебскай і Бабруйскай абласьцей будуць курсаваць 22-сільныя газаходы. Асвойваецца для суднаходзтва таксама рака Сьвіслач па лініі ад Менску да Бярэзіны працягласьцю звыш 250 кілямэтраў. Усяго ў рэспубліцы намечана асвоіць 50 малых рэчак… Апроч арандуемых параходаў, наладжваецца будаўніцтва 700 новых судоў грузапад’ёмнасьцю ад 100 да 1000 тон”.

“ЛіМ”, 1955 год:

“Нёман — адна з буйнейшых водных артэрый Літвы і Беларусі. У памяці капітана цеплахода “Баку” Уладзіміра Леонцевіча Бобрыка выразна захаваліся старадаўнія назвы найбольш небясьпечных месц на рацэ: “страшны мост”, “чортаў парог”, “катлаван русалак”. Яшчэ будучы падлеткам, ён бачыў, як з вясны да глыбокай восені ўніз па цячэнню ракі плылі чароды плытоў, якімі кіравалі смелыя людзі. Часта плыты садзіліся на мель або разбіваліся на бурных парогах”.

* “Имя”, 1995 год. Пётра Краўчанка піша:

“На мінулым тыдні мы страцілі вялікага нацыянальнага паэта. Мяне ўразіла, як цэлыя вёскі сустракалі Максіма Танка, было ўражаньне, што Яўген Іванавіч зноў вярнуўся дамоў, у тую хату, дзе нарадзіўся 83 гады таму. Калі мы ехалі на Пількаўшчыну, уздоўж дарогі стаялі бабулькі з навакольных вёсак у чыстых хустках. Больш за пяцьсот чалавек. Гэта быў сапраўдны, ненавязьлівы смутак, які не крычаў і не выстаўляўся напаказ. Ціхі і сьціплы. Пры жыцьці ў нас з Яўгенам Іванавічам былі цёплыя адносіны, я не аднойчы бываў у яго дома, даставаў яму лекі ў Амэрыцы, ратаваў, як мог”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG