Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вострая Брама" і аўтар ананімнага "Ліста да расейскага сябра"


RFE/RL У новым выпуску аўтарскай перадачы "Вострая брама" Сяргей Дубавец адшукаў і пагутарыў з аўтарам легендарнага "Ліста да расейскага сябра".

Ананімны аўтар пісаў у "Лісьце": “Вашым пытаньнем узятая пад сумнеў самая істотная рыса майго народу, у якой выражаны дух, індывідуальнасьць і ўрэшце – жыцьцястойкасьць беларусаў”. Пасьля прачытаньня на Радыё Свабода, публікацыі ў эмігранцкай прэсе і выхаду ў Лёндане асобнай брашурай з ангельскім пераказам, гэты ліст стаў зьяваю беларускага дысыдэнцтва 1970-х гадоў.

Аўтар таго тэксту – доктар Каўка – беларускі мысьляр, гісторык і літаратар, які жыве ў Маскве, і які ажыцьцявіў тое зусім небясьпечнае ў 70-я гады мерапрыемства – напісаў і пусьціў у сьвет “Ліст да расейскага сябра”.

(Каўка: ) "Гэта быў сапраўды ліст прыватны. Сядзелі мы з рускімі сябрамі-калегамі, размаўлялі, як нас, беларусаў, успрымаюць. Ну вы ж беларусы, тыя ж прыкладна нашы, родныя, не хахлы, не самасьційнікі. Тут па плячы можна так пахлопаць. Ну, а ведалі ўжо мой беларускі калі ня гонар, дык нейкую дэманстрацыю сваёй беларускасьці. Ну калі ты хочаш у мове сваёй пакінуць “ў” кароткае і замест Владимир пісаць Уладзімер, мы ня супраць. Але ж гэта не мяняе сутнасьці пытаньня. Волскі дыялект – ён быў і ён зьнікае зараз. Вось вам правакацыя. Ну і вырашыў напісаць. Засеў у бібліятэцы, каб для сябе самога зразумець наш нацыянальны лёс у яго гістарычным працягу. І напісаўся гэты ліст, надрукаваўся на машынцы на адной закладцы тры асобнікі, і яму ўручыўся першы. Пасьля зь земляком беларусам парыліся ў лазьні, даў яму другі. А той, як ён сказаў, даў яго свайму знаёмаму ў Менск. Гэта быў 1977-мы год. І пазьней неяк у Варшаву пераправіўся, ужо копія з копіі, мабыць. А адтуль, гэта ўжо я дакладна ведаю, у рукі Часлава Сіповіча, біскупа нашага на Захадзе, перадаў беларус-варшавянін Юрка Туронак". (Чытаць увесь тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG