Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паласа Газы: сутычкі пасяленцаў з вайскоўцамі


ГАЗА. У найбольшым габрэйскім паселішчы Нэвэ Дэкалім у паласе Газы сёньня адбыліся жорсткія сутычкі паміж пасяленцамі і ізраільскімі вайскоўцамі. Некалькі дзясяткаў чалавек арыштаваныя. Пасяленцы мусяць да поўначы добраахвотна пакінуць свае дамы.

У сераду тых, хто не падпарадкуецца, пачнуць вывозіць сілаю. На сёньня цалкам эвакуаваныя пяць з дваццаці аднаго габрэйскага паселішча ў паласе Газы і два з чатырох на Заходнім беразе Ярдану. Сотні пасяленцаў адмаўляюцца падпарадкоўвацца загаду, заяўляючы, што не аддадуць палестынцам спрадвечных габрэйскіх земляў.
XS
SM
MD
LG