Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мэркель пра канфлікт у СПБ: "Мы моцна падтрымліваем палякаў"


AP “Калі мы гаворым пра правы польскай мяншыні ў Беларусі, я павінна сказаць, што мы моцна падтрымліваем палякаў, бо лічым, што правы меншасьцяў павінны паважацца паўсюль” – пра гэта заявіла падчас візыту ў Польшчу лідэр нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў Ангела Мэркэль.

Яна зрабіла гэтую заява падчас сустрэчы з віцэ-сьпікерам польскага Сэйму Доналдам Тускам, лідэрам партыі “Грамадзянская плятформа”. Партыі Мэркэль і Туска маюць найбольшыя шанцы на перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне і Польшчы, якія адбудуцца сёлета ў верасьні.

Доналд Туск у размове зь высокай нямецкай госьцяй выказаў спадзяваньне, што “пасьля выбараў эўрапейская ўсходняя палітыка пачне ўсур''ёз улічваць польскія ўяўленьні”.

Спадарыня Мэркэль падчас свайго візыту ў Польшчу сустрэлася таксама з прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім і прэм''ер-міністрам Марэкам Бэлькам. Паведамляецца, што тэма польска-беларускіх адносінаў закраналася і ў перамовах з гэтымі кіраўнікамі Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG