Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: 17 ахвяраў катастрофы верталёта


МАДРЫД. У Аўганістане паблізу гораду Герат зазнаў катастрофу верталёт вайскова-паветраных сілаў Гішпаніі. Загінулі 17 салдатаў.

Улады Гішпаніі не выключаюць, што верталёт быў зьбіты. У сваю чаргу прадстаўнік камандаваньня сілаў кааліцыі ў Аўганістане заявіў, што прычынаю катастрофы верталёта, хутчэй за ўсё, былі тэхнічныя непаладкі.

(Элмэс: ) “Гішпанскі верталёт упаў удзень у заходняй правінцыі Герат, а ўсьлед за гэтым зрабіў вымушаную пасадку яшчэ адзін гішпанскі верталёт. Гэта адбылося на поўдні ад Герату. Верталёты кааліцыйных сілаў выконвалі заданьні, зьвязаныя з прызначанымі на верасень выбарамі ў парлямэнт краіны й мясцовыя органы ўлады ў правінцыях”.

Паводле некаторых паведамленьняў, ва ўмовах дрэннай бачнасьці гішпанскія верталёты сутыкнуліся ў паветры.
XS
SM
MD
LG