Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку можа пачацца палітычны крызіс


БАГДАД. 25 чалавек атрымалі раненьні сёньня пры страляніне ў цэнтры ірацкай сталіцы. Паводле амэрыканскага камандаваньня, пацярпелыя – у асноўным рабочыя, што спалі на даху гатэлю.

Зь невядомых пакуль што прычын агонь адкрыў амэрыканскі верталёт. Пачалося расьсьледаваньне інцыдэнту.

Тым часам Іраку пагражае палітычны крызіс, калі да 22-га жніўня ня будуць урэгуляваныя розныя падыходы да ключавых пытаньняў праекту новай канстытуцыі. Парлямэнт адклаў на тыдзень разгляд дакумэнту. Прадстаўнікі трох асноўных супольнасьцяў краіны ня могуць дасягнуць згоды ў пытаньнях фэдэрацыйнага ўладкаваньня дзяржавы, ролі ісламу ў жыцьці краіны і разьмеркаваньня прыродных багацьцяў.
XS
SM
MD
LG