Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Японіі адбыўся моцны землятрус


ТОКІО. Ля паўночных берагоў Японіі адбыўся землятрус магутнасьцю сем цэлых і дзьве дзесятыя бала паводле шкалы Рыхтэра. Разбураныя некалькі будынкаў, агульная колькасьць параненых – каля 30-і. Найболей людзей пацярпелі ў горадзе Сэндаі. Там абваліўся дах спартовага комплексу. Папярэджаньні пра магчымае ўзьнікненьне цунамі, якое было зробленае адразу пасьля падземных штуршкоў, пазьней адмянілі.
XS
SM
MD
LG