Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Квасьнеўскі заяўляе пра "рашучы пратэст" польскага боку


RFE/RL “Дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да Саюза палякаў на Беларусі выклікаюць "рашучы пратэст" польскага боку” – заявіў прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі 15 жніўня ў Варшаве на сьвяткаваньні Войска Польскага. "Мы будзем дамагацца, каб палякі, як і ўсе нацыянальныя меншасьці, маглі бесьперашкодна аб''ядноўвацца ў розныя арганізацыі і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. Мы спадзяемся, што ўлады Беларусі будуць выконваць свае міжнародныя абавязаньні, датычныя правоў нацыянальных меншасьцяў і свабоды слова,” – падкрэсьліў кіраўнік Польшчы і згадаў, што пазыцыю Польшчы па гэтым пытаньні падтрымаў Эўразьвяз.

Аляксандар Квасьнеўскі выказаў спадзяваньне на аднаўленьне дружалюбных адносінаў зь Менскам і Масквой. Паводле словаў польскага прэзыдэнта, для паляпшэньня адносінаў з усходнімі суседкамі польскаму боку спатрэбіцца "цярпеньне".

Міністар замежных справаў Адам Ротфэльд падчас сьвяткаваньня падкрэсьліў, што "палякаў і беларускую грамадзкасьць нельга лічыць заложнікамі рэжыму Лукашэнкі".

У сваю чаргу лідэр сялянскай партыі "Самаабарона", кандыдат на пасаду прэзыдэнта Анджэй Лепэр крытычна ацаніў палітыку Квасьнеўскага ў дачыненьні да ўсходніх суседзяў. У інтэрвію польскім мэдыям учора 15 жніўня Лепэр заявіў, што Квасьнеўскі "клапоціцца пра ўласныя інтарэсы і нічога не зрабіў для наладжваньня нармальных адносінаў зь Беларусьсю і Расеяй". "Уладу Лукашэнкі нельга назваць рэжымам", – лічыць Лепэр. Ён таксама зазначыў, што ў самой Польшчы хапае парушэньняў правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG