Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Скрабцу сёньня перададуць тэлевізар


Уладзімер Глод, Менск Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, вядомы апазыцыйны палітык, які знаходзіцца у сьледчым ізалятары "Валадарка" у Менску, атрымае магчымасьць глядзець тэлебачаньне. 16 жніўня жонка экс-парлямэнтара Аляксандра Скрабец зьбіраецца перадаць мужу тэлевізар. Раней Сяргею Скрабцу выпісалі газэты --"Народная воля" і "Комсомольская правда в Белоруссии".

Сяргей Скрабец быў затрыманы 15 траўня каля свайго дому ў Менску. У той жа дзень яго адвезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Пасьля таго, як рэспубліканская пракуратура аб’яднала дзьве справы былога дэпутата — выманьваньне крэдытаў у дзяржавы і падбухторваньне да дачы хабару — у адну справу, сьледчы ў асабліва важных справах Вячаслаў Цераховіч вырашыў перавесьці арыштанта ў Менск.

Летам 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай аб палітычным прытулку, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне сьцьвярджала, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў, нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG