Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атакаваны вэбсайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі


Ганна Соусь, Менск АГП паведамляе, што за апошнія пяць дзён тройчы быў узламаны афіцыйны сайт іхнай партыі www.ucpb.org. У панядзелак сайт па-ранейшаму не працуе, на ім зьмешчаны паведамленьні ўзломшчыкаў.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька тлумачыць атаку на www.ucpb.org тым, што на сайце была зьмешчаная інфармацыя, атрыманая з крыніцаў у “вэртыкалі” Лукашэнкі пра клянавую барацьбу ва ўладных структурах Беларусі.

(Лябедзька: ) “Я думаю, што гэта вельмі нэрвовая рэакцыя на тую інфармацыю. Пакуль забіваюць сайт, і гэта радуе, што забіваюць не жывых людзей.

У нас зараз па тры тысячы наведвальнікаў штодзённа. Цяпер мы размаўляем са спэцыялістамі наконт атакі. Мы спрабуем атрымаць больш падрабязную інфармацыю ад гостынгавай кампаніі, у якой мы разьмяшчаем сайт, таму што безь іх інфармацыі складана тэхнічна разабрацца ў гэтай сытуацыі. Але, на вялікі жаль, уладальнікі гэтага гостынгу – саўковыя людзі і на нашыя запыты пакуль не рэагуюць. Мы зараз знаходзім магчымасьці, як ажывіць сайт, і думаю, што зробім гэта”.
XS
SM
MD
LG