Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апублікаваны сьпіс ахвяраў, што загінулі ў авіякатастрофе "Геліяс"


НІКАСІЯ: Урад Кіпру апублікаваў сьпіс пасажыраў пасажырскага самалёту авіякампаніі "Геліяс", які ўчора разьбіўся недалёка ад Атэнаў. Усе людзі на борце самалёту, нямецкі пілёт, 12 грэкаў і астатнія грамадзяне Кіпру – загінулі. Самалёт ляцеў з Кіпру ў Прагу з пасадкай і Афінах. Паводле міністэрства абароны Грэцыі, згодна з папярэднімі вынікамі сьледзтва, прычынай катастрофы ня быў тэракт, але тэхнічныя непаладкі з кандыцыянэрам і ацяпленьнем у выніку чаго пасажыры на борце самалёту – замерзьлі. Сёньня, пасажыры на Кіпры адмовіліся ляцець самалётам кампаніі "Геліяс" у Баўгарыю.
XS
SM
MD
LG