Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Валэнса: беларусам ня варта чакаць падтрымкі з Захаду


Алена Струвэ, Менск Лех Валэнса, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і ў мінулым лідэр польскага руху “Салідарнасьць” і прэзыдэнт Польшчы, у інтэрвію ангельскай службе радыё "Бі-Бі-Сі" заявіў, што падтрымаў бы рэвалюцыю ва ў суседняй Беларусі.

Як перадае брытанская тэлерадыёкампанія, нават праз 25 год пасьля стварэньня гэтага прафсаюзнага руху, многія ў Эўропе называюць Леха Валэнсу знакавай фігурай часоў распаду сацыялізму. Цяпер спадар Валэнса, які адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці, заяўляе, што засяродзіць сваю ўвагу на Беларусі як на адной з самых рэпрэсіўных эўрапейскіх краінаў.

Пры гэтым Валэнса папярэджвае, што беларусам ня варта чакаць падтрымкі ад Захаду. Так як і палякам ў 1980-я, ім трэба самім змагацца за сваю свабоду. Аднак, лічыць Валенса, у тым выпадку, калі рэжым у Беларусі зьменіцца, Эўразьвяз павінен тэрмінова адрэагаваць на гэта: дапамагчы дэмакратыі і адчыніць дзьверы Менску.
XS
SM
MD
LG