Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты "Маладога фронту" выйшлі на волю пасьля адбыцьця 10 сутак арышту


Любоў Лунёва, Менск З спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на волю выйшлі актывісты "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. Хлопцаў пасьля адбыцьця 10 сутак арышту сустракалі некалькі дзесяткаў іх паплечнікаў, лідэр АГП Анатоль Лябедзька і прадстаўнікі партыі, а таксама польскія журналісты.

Дашкевіча і Фінькевіча арыштавалі 5 жніўня за пікет ля польскай амбасады, які праходзіў пад лёзунгамі беларуска-польскай салідарнасьці. Тады ля амбасады таксама праводзілі сымбалічную акцыю сябры БРСМ, якія пілавалі дрэва. Да гэтай групы моладзі з боку ўладаў не было прэтэнзіяў. Калі міліцыянты затрымалі маладафронтаўцаў, то адзін з сяброў БРСМ Канстанцін Ізотаў напісаў скаргу. На яе падставе актывістаў Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Маладафронтаўцы ня першы раз адбываюць пакараньне ў спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна. Зьміцер правёў за кратамі агулам 110 сутак, Артур – 90. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)
XS
SM
MD
LG