Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Ірану абвясьціў склад ураду


ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад сёньня падаў у парлямэнт склад новага кабінэту. Як і чакалася, кансэрватары-радыкалы прызначаныя на ўсе ключавыя пасады. Кіраўніком міністэрства замежных справаў стаў Манучэхр Матакі, выведнага ведамства – Галян Хасэйн Эджэхей, перакананы змагар са свабодай прэсы, а нафтавага міністэрства – Алі Саідлу – цяперашні мэр Тэгерану і “правая рука” прэзыдэнта. Парлямэнт павінен цягам тыдня ўхваліць склад кабінэту.
XS
SM
MD
LG