Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: працягваецца ўзгадненьне канстытуцыі


БАГДАД. Сябры канстытуцыйнай камісіі Іраку працягваюць перамовы ў спробе дасягненьня кансэсусу адносна праекту новай канстытуцыі. Дакумэнт павінен быць гатовы да панядзелка, аднак, паводле удзельнікаў нарады, надзеяў на гэта мала. У суботу з сябрамі камісіі сустрэліся адмысловы прадстаўнік ААН і амбасадар ЗША, але і іхнае ўмяшаньне не дапамагло. Асноўныя спрэчкі вядуцца вакол стварэньня ў Іраку фэдэратыўнай дзяржаўнай сыстэмы і ролі ісламу ў жыцьці краіны. Сёньня сотні курдаў наладзілі дэманстрацыю ў Кіркуку, на поўначы Іраку. Яны патрабавалі замацаваць у тэксьце канстытуцыі права на самавызначэньне курдаў, а таксама вярнуць курдзкае насельніцтва ў Кіркук, выселіўшы адтуль арабаў.
XS
SM
MD
LG