Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шры-Ланцы – арышты і ператрусы


КАЛОМБА. У Шры-Ланцы арыштаваныя 15 чалавек, падазраваных у датычнасьці да забойства міністра замежных справаў Лакшмана Кадыргамара. Усе арыштаваныя належаць да тамільскай грамады. У сталіцы краіны Каломбе і яе прымесьцях адбываюцца масавыя ператрусы. У рэйдах бяруць удзел вайскоўцы і паліцыя. У краіне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Кадыргамар быў забіты ў пятніцу ў Каломбе. Улады перакананыя, што забойства зрабілі тамільскія сэпаратысты.
XS
SM
MD
LG