Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сілы бясьпекі сьцягнутыя ў паласу Газы


ГАЗА. У паласе Газы сем з паловай тысячаў супрацоўнікаў палестынскіх сілаў бясьпекі разьмешчаныя вакол габрэйскіх паселішчаў напярэдадні іх эвакуацыі. У поўнай баявой гатовасьці знаходзяцца і ізраільскія сілы бясьпекі. Перад імі пастаўлена задача прадухіліць магчымыя напады палестынскіх экстрэмістаў.

Мінулай ночы пяць ізраільскіх жаўнераў былі параненыя недалёка ад паселішча Кфар-Даром, дзе адбылася сутычка з ваеўнікамі. Эвакуацыя пасяленцаў і вывад ізраільскіх войскаў з Газы павінны пачацца 15 жніўня.
XS
SM
MD
LG