Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан адзначыў Дзень незалежнасьці


ІСЛАМАБАД. Ісламскі радыкалізм пагражае незалежнасьці Пакістану, -- заявіў прэм’ер-міністар краіны Шаўкат Азіз. Выступаючы сёньня ў Ісламабадзе з нагоды 58-х угодкаў незалежнасьці Пакістану, Азіз падкрэсьліў, што ўлады маюць рашучасьць, каб вынішчыць тэрарызм. Прэм’ер-міністар дадаў, што Пакістан будзе і надалей мацаваць сваю абаронную сыстэму, разьвіваючы ядзерныя і ракетныя праграмы, і адначасна рабіць усё дзеля разьвіцьця сяброўскіх стасункаў з суседняй Індыяй.
XS
SM
MD
LG