Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада БНР прыняла заяву што да вяшчаньня “Нямецкай хвалі” на расейскай


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк У Нью-Ёрку адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР. Была абмеркаваная сытуацыя ў беларускіх асяродках у ЗША і краінах Эўропы.

Цяжкая сытуацыя ў Беларусі вымушае ўсё большую колькасьць людзей шукаць шчасьця за мяжой, гэта аб’ектыўны працэс, і вельмі важна, каб беларусы ў эміграцыі не забывалі пра Бацькаўшчыну.

Чым старая эміграцыя адрозьніваецца ад новай? Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНІМ) дае адказ, маючы на ўвазе пакаленьне тых, каму цяпер за 70: “Нашыя бацькі і мы ўцякалі зь Беларусі, каб жыць, цяпер большасьць едзе, каб жыць лепей. І ўсё ж розныя пакаленьні эміграцыі павінны шукаць паразуменьне і шляхі супрацоўніцтва”.

Адзначалася, што апошнім часам актывізавалася дзейнасьць амбасадаў Рэспублікі Беларусь, скіраваная на раскол арганізацыяў у дыяспары, і тут Рада павінна выступіць у якасьці цэнтру, які дазволіць захаваць еднасьць эміграцыі.

А уплыў дыяспары на палітычныя працэсы можа быць вялікі. Як адзначыў Вячка Станкевіч, сябрам Рады БНР удалося арганізаваць беларускія асяродкі ў розных штатах Амэрыкі для ўплыву на сэнатараў і кангрэсмэнаў. Вынік такой арганізацыі – Акт аб дэмакратыі, які падпісаў прэзыдэнт Буш.

Прафэсар Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту Ала-Орса Рамана прапанавала пашыраць культурніцкія і адукацыйныя праекты. Ужо дамоўлена, што ў кастрычніку на гастролі ў Бостан прыедуць артысты Акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа.

На паседжаньне быў запрошаны Зянон Пазьняк, які зьвярнуў увагу на актывізацыю інтэграцыйных памкненьняў Масквы. “Да словаў расейскіх палітыкаў Аяцкава ды Барадзіна наконт інтэграцыі ды ўвядзеньня агульнай валюты варта паставіцца сур’ёзна: гэтыя дзеячы, як бы анэкдатычна яны ні ўспрымаліся, выгаворваюць тое, што мае на мэце Крэмль. Пагроза беларускай незалежнасьці ні ў якай ступені ня зьменшылася”, – лічыць Пазьняк.

Рада БНР прыняла заяву адносна вяшчаньня радыёкампаніі “Нямецкія хвалі” на Беларусь на расейскай мове – практыка такога вяшчаньня, на думку сяброў Рады, ігнаруе палітычныя рэаліі сёньняшняй Беларусі і можа паспрыяць захаваньню спадчыны савецкай русіфікацыі краіны.

Гл. таксама • Дырэктар расейскай рэдакцыі: “Нямецкая хваля” ня мае магчымасьці пачаць вяшчаньне на дадатковай мове • Частка апазыцыі ўхваліла вяшчаньне “Нямецкай хвалі” па-расейску • Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў • Што думаюць у Беларусі пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі”? • Зянон Пазьняк камэнтуе рашэньне Эўракамісіі і "Нямецкай хвалі" • Івонка Сурвіла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі” • Што думаюць жыхары сталіцы пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі” па-расейску? • ТБМ будзе працягваць збор подпісаў за беларускую мову на "Нямецкай хвалі"
XS
SM
MD
LG