Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Шры-Ланцы -- надзвычайнае становішча


КАЛОМБА. Урад Шры-Ланкі ня верыць заявам тамільскіх сэпаратыстаў, што яны ня маюць дачыненьня да забойства міністра замежных справаў. Прадстаўнік ураду заявіў сёньня, што забойства стала цяжкім ударам па працэсу мірнага ўрэгуляваньня на Шры-Ланцы, які адбываецца пры пасярэдніцтве Нарвэгіі. Лакшман Кадыргамар быў забіты ў пятніцу ў Каломбе, пасьля чаго ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча. Міністар быў прадстаўніком тамільскай меншасьці ў кабінэце і выступаў супраць сэпаратыстаў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан і дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс выказалі надзею, што забойства не стане падставай аднаўленьня грамадзянскай вайны ў Шры-Ланцы.
XS
SM
MD
LG