Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран ня пойдзе на кампраміс з Эўразьвязам


ТЭГЕРАН. Іран ня пойдзе ні на які кампраміс у пытаньні аднаўленьня працаў на ядзерным аб’екце ў Ісфахане. Віцэ-сьпікер парлямэнту Ірану Махамад-Рэза Бахонар заявіў, што перамовы з Эўразьвязам могуць весьціся толькі пра лёс іншага ядзернага аб’екту – ў Натанцы. Гэтую заяву палітык зрабіў у адказ Эўразьвязу, які спадзяецца на аднаўленьне дыялёгу з Тэгеранам. Іран катэгарычна адрынуў рэзалюцыю Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі, якая заклікала яго спыніць усе ядзерныя распрацоўкі, уключна з узбагачэньнем урану.
XS
SM
MD
LG