Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне працягваюцца тэракты


АНКАРА. На паўдзённым усходзе Турэччыны зроблены замах на губэрнатара правінцыі Элазіг. На ўзбочыне дарогі, па якой ехаў губэрнатарскі картэж, выбухнула бомба. Пацярпелых няма, пашкоджаныя два аўтамабілі. Ніхто не ўзяў адказнасьці за тэракт, але ўлады падазраюць курдзкіх сэпаратыстаў. У пятніцу ўвечары ў партовым горадзе Мэрсін пры падрыхтоўцы тэракту, як заяўляе паліцыя, адзін чалавек загінуў і адзін быў паранены. Ідзе сьледзтва, але ўлады перакананыя, што і гэтым разам тэракт рыхтавалі курдзкія сэпаратысты.
XS
SM
MD
LG