Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень народзінаў М.Статкевіча наведалі на "хіміі"


Любоў Лунёва, Менск Міколу Статкевіча наведалі яго партыйныя паплечнікі, а таксама лідэр БНФ Вінцук Вячорка, Аляксандр Мілінкевіч, намесьнік старшыні АГП Сяргей Альфер.

Яны прыехалі ў Баранавічы, дзе апазыцыйны палітык адбывае пакараньне на так званай “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму.

Палітыкі павіншавалі лідэра сацыял-дэмакратаў з днём народзінаў. Спатканьне доўжылася цягам двух гадзінаў, пакуль Мікола Статкевіч усталёўваў адрамантаваныя дэталі ў лядоўні.
XS
SM
MD
LG