Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты міністар замежных справаў Шры-Ланкі


КАЛОМБА. У сталіцы Шры-Ланкі забіты міністар замежных справаў краіны Лахшман Кадыргамар. Паводле мясцовых уладаў, невядомы застрэліў 73-гадовага міністра ля ягонага дому. Кадыргамар быў прадстаўніком тамільскай меншасьці ў кабінэце і самым блізкім памочнікам прэзыдэнта Чандрыкі Кумаратунгі. Ужо шмат гадоў на Шры-Ланцы працягваецца ўзброены канфлікт паміж уладамі і тамільскімі экстрэмістамі, якія дзейнічаюць на паўночным усходзе краіны.
XS
SM
MD
LG