Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўшанавала памяць затанулых на падводнай лодцы "Курск"


МАСКВА. Расея ўшанавала сёньня памяць маракоў атамнай падводнай лодкі “Курск”, якія затанулі ў Баранцавым моры пяць гадоў таму. Сотні людзей усклалі кветкі да мэмарыялу ахвярам катастрофы. Усе 118 чалавек на борце карабля загінулі ў выніку выбуху ўласнай ракеты, альбо памерлі ад нястачы кіслароду пасьля таго, як “Курск” затануў. Няўдалыя спробы падняць лодку шакавалі грамадзкую думку ў Расеі і міжнародную супольнасьць. Выступаючы сёньня ў Маскве, камандзір ваенна-марскога флёту адмірал Ўладзімер Масорын заявіў, што дзякуючы набыцьцю сучаснай ратавальнай тэхнікі, такія трагедыі больш не паўторацца.
XS
SM
MD
LG