Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран пагражае Захаду


ТЭГЕРАН. Былы прэзыдэнт Ірану Акбар Хашэмі Рафсанджані заявіў, што за рэзалюцыю ААН адносна ядзерных праграмаў Тэгерану заходнія краіны дорага заплацяць. Прамаўляючы сёньня, Рафсанджані падкрэсьліў, што ён не спадзяваўся такой аднадумнасьці ад сяброў Рады дырэктараў атамнага ведамства ААН. МАГАТЭ заклікала Іран поўнасьцю адмовіцца ад сваіх ядзерных праграмаў. Былы прэзыдэнт заявіў, што Іран гэта не Ірак і ня Лібія, супраць якіх Рада Бясьпекі ААН уводзіла эканамічныя санкцыі, і што краіна не паддасца ціску з боку Захаду. Пасьля казані тысячы вернікаў выйшлі на вуліцы Тэгерану, выкрыкваючы антызаходнія лёзунгі.
XS
SM
MD
LG