Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амара Бакры Мухамада вызвалілі з лібанскай турмы


ЛЁНДАН. Радыкальны ісламскі клірык Амар Бакры Мухамад вызвалены сёньня з лібанскай турмы. Галоўны пракурор Саід Мірза заявіў, што ня знойдзена ніякіх доказаў віны клірыка. Аднак, брытанскія ўлады забаранілі дэпартаванаму Амару Бакры вярнуцца ў Лёндан. Прадстаўніца міністэрства ўнутраных справаў заявіла, што ягоная прысутнасьць у Вялікай Брытаніі непажаданая з гледзішча інтарэсаў грамадзтва. Раней Бакры, які пражыў ў Вялікай Брытаніі апошнія 20 гадоў, заклікаў брытанскіх мусульман не супрацоўнічаць з уладамі ў вышуку людзей, адказных за тэракты 7 ліпеня.
XS
SM
MD
LG