Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія: арышт 10 "небясьпечных" замежнікаў


ЛЁНДАН. У Вялікабрытаніі арыштаваныя 10 замежнікаў, якія, на думку брытанскіх уладаў, пагражаюць бясьпецы краіны. Усіх арыштаваных дэпартуюць зь Вялікабрытаніі.

Паводле кампаніі Бі-Бі-Сі, сярод затрыманых – грамадзянін Ярданіі Абу Катада, якога лічаць ідэалягічным прадстаўніком Усамы бін Лядэна ў Эўропе.

Тым часам лібанскія ўлады арыштавалі ў Бэйруце ўраджэнца Сырыі, ісламскага клірыка Амара Бакры. Бакры, які жыў у Лёндане, заклікаў мусульманаў не дапамагаць паліцыяі ў вышуку людзей, прычынных да ліпеньскіх тэрактаў у брытанскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG