Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан правёў выпрабаваньні крылатай ракеты


ІСЛАМАБАД. Вайсковы прадстаўнік Пакістану прызнаў, што ўлады ў Ісламабадзе загадзя не паінфармавалі Індыі аб выпрабаваньнях ракеты.

Выпрабаваньні пакістанскай крылатай ракеты “Бабур” з радыюсам дзеяньня 500 кілямэтраў адбыліся сёньня з нагоды дня нараджэньня прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа.

Вайсковы прадстаўнік Пакістану патлумачыў, што дамоўленасьць зь Індыяй што да ўзаемнага інфармаваньня аб выпрабаваньнях абавязвае толькі ў выпадку балістычных ракет.
XS
SM
MD
LG