Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія: затрымка ў вывадзе расейскіх войскаў


БАТУМІ. З прычыны неспрыяльнага надвор’я адтэрмінаваны вываз расейскай вайсковай тэхнікі з чарнаморскага порту Батумі.

Намесьнік камандзіра Ўзброеных сілаў Расеі на Каўказе палкоўнік Уладзімір Купарадзэ заявіў, што адтэрміноўка не павінна парушыць графіку эвакуацыі расейскіх сілаў з Грузіі. Два расейскія транспартныя караблі прыплылі ўчора ў Батумі, каб вывезьці 25 танкаў і бронетранспартэраў.

Вывад расейскіх сілаў з Грузіі пачаўся ў ліпені ў адпаведнасьці з расейска-грузінскай дамовай і мае завяршыцца да 2008 году.
XS
SM
MD
LG