Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы віцэ-прэзыдэнт Судану прынёс прысягу


ХАРТУМ. Сальва Кіір прынёс прысягу ў якасьці віцэ-прэзыдэнта Судану. У часе інаўгурацыі ён абяцаў працягваць працу свайго папярэдніка Джона Гаранга і працаваць дзеля міру і адзінства краіны.

Пасьля сьмерці Гаранга ў авіякатастрофе ў Хартуме выбухнулі вулічныя хваляваньні. Пад пагрозаю апынуўся мірны дагавор, які паклаў канец 21-гадовай грамадзянскай вайне паміж сэпаратыстамі з поўдня краіны і ўрадавымі сіламі. Кіір быў лідэрам узброенага крыла Руху народнага вызваленьня Судану.
XS
SM
MD
LG