Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Птушыны грып пашыраецца ў Казахстане


АСТАНА. Птушыны грып пашырыўся ў Казахстане яшчэ на тры вёскі. Першапачаткова вірус быў выяўлены ў раёне Паўладару недалёка ад мяжы з Расеяй. Тым часам хвароба пашыраецца і ў самой Расеі. Усяго з 21 ліпеня ў Алтайскім краі, Новасібірскай, Омскай і Цюменскай абласьцях вірус забіў звыш 10 тысяч свойскіх і дзікіх птушак.

На мінулым тыдні ўлады Ўкраіны забаранілі імпарт курынага мяса з Расеі, аднак зь сёньняшняга забарона пашыраецца толькі на мяса з усходу Расеі, дзе фіксуюцца выпадкі птушынага грыпу.

З жніўня 2003 году ад птушынага грыпу памерлі ў Азіі больш як 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG