Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс АБСЭ ў Менску ўзначаліць швэд Оке Пэтэрсан


Валер Каліноўскі, Менск У Міністэрстве замежных справаў паведамілі аб тым, што амбасадара Эбэргарда Гайкена, які ўзначальваў офіс АБСЭ ў Менску да 31 ліпеня гэтага году, заменіць швэдзкі дыплямат Оке Пэтэрсан. Такое рашэньне прыняў дзейны старшыня АБСЭ міністар замежных справаў Славеніі Дымітры Рупэль са згоды беларускага ўраду.

Оке Пэтэрсан зьяўляецца кар’ерным дыпляматам, да прызначэньня ў Менск ён працаваў дырэктарам дэпартамэнту МЗС Швэцыі ў справах ўцекачоў і міграцыі.

Наконт тэрміну прыбыцьця новага кіраўніка офісу АБСЭ ў Менск прадстаўніца прэсавай службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла:

(Ваньшына: ) “Гэта залежыць ад АБСЭ, але мы чакаем на ў канцы жніўня – у пачатку верасьня”.

Пад кіраўніцтвам швэдзкага дыплямата офіс АБСЭ будзе сачыць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 2006 году.

Папярэднік Оке Пэтэрсана амбасадар Эбэргард Гайкен зь Нямеччыны працаваў у Беларусі з лютага 2003 году па ліпень 2005.
XS
SM
MD
LG